– Мы ўзнагароджваем тых, хто неабыякавы да чужой бяды, хто дапамагае праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, публікуе асновы бяспекі ў СМІ. Велізарная падзяка вам, бо вашыя праца і намаганні вельмі важныя для захавання дабрабыту і стабільнасці. Сёння мы ўшаноўваем выратавальнікаў не па прафесіі, а па клічы сэрца, – пазначыў у сваёй прамове кіраўнік вобласці.
Сярод узнагароджаных у намінацыі “Выратавальнік года” і наша зямлячка – Тамара Рудзько, прадавец Петрыкаўскага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства. Тамара Вячаславаўна атрымала ўзнагароду за выратаванне двух жанчын.
Інтэрв’ю з жанчынай у бліжэйшы час з’явіцца на старонках газеты.
У ліку пераможцаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці МНС – і рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны”. Калектыў атрымаў узнагароду за прафесійную кампетэнтнасць, праяўленую ініцыятыву і значны ўклад у прафілактыку надзвычайных сітуацый і іх наступстваў.
Галіна КАЗАК, фота “ГП”.
Оставить комментарий