Для наведвальнікаў ТЦСАН арганізавалі святочную праграму, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня 

0
858

Сёння для наведвальнікаў ДУ «Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» валанцёры і падапечныя СПТВ № 1 арганізавалі святочную праграму, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня.

Арганізатары спявалі для жанчын, запрашалі ўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Мерапрыемства прайшло ў душэўнай, цёплай абстаноўцы. Да віншаванняў далучыўся і калектыў ТЦСАН. Супрацоўнік установы пажадала жанчынам быць заўсёды любімымі і шчаслівымі. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом і клопатам блізкіх людзей. З 8 Сакавіка!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о