Сёння, у Дзень дэсантнікаў і Сіл спецыяльных аперацый, землякі, што аддалі абавязак краіне службай у Паветрана-дэсантных войсках, сабраліся для карысных спраў.

Дэсантнае братэрства з карыснымі справамі

Дэсантнае братэрства з карыснымі справамі

Яшчэ зранку маладыя людзі, разам з выхаванцамі дзіцячага лагеру працы і адпачынку першай гарадской школы і юнымі выратавальнікамі пафарбавалі спартыўную пляцоўку, што знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Вароўскага і Бумажкова.

Дэсантнае братэрства з карыснымі справаміДэсантнае братэрства з карыснымі справаміДэсантнае братэрства з карыснымі справамі

— Чатыры гады таму, калі медыкі гераічна змагаліся за здароўе і жыццё кожнага земляка ў час пандэміі, мы вырашылі дапамагчы Петрыкаўскай ЦРБ сродкамі асабістай абароны. З таго часу мы штогод збіраемся напярэдадні Дня дэсантнікаў і вырашаем, якую грамадскую ініцыятыву трэба праявіць для агульнай карысці. Сёння мы фарбуем спартыўную пляцоўку і станоўча, што маладое пакаленне можа пераканацца, што дэсантнае братэрства не абмяжоўваецца тэрмінам службы, яно на ўсё жыццё! — адзначыў актывіст-дэсантнік Аляксандр Браім.

Дэсантнае братэрства з карыснымі справаміДэсантнае братэрства з карыснымі справамі

У другой палове дня маладыя людзі ў блакітных берэтах традыцыйна завіталі ў Сацыяльна-педагагічны цэнтр з заплечнікам з усімі неабходнымі прыладамі для навучання. Установы перадасць ранец сям’і, якая мае патрэбу ў дапамозе з доку грамадства.

Дэсантнае братэрства з карыснымі справаміДэсантнае братэрства з карыснымі справамі

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о