У дзень утварэння паветрана-дэсантных войскаў Рэспублікі Беларусь дэсантнікі горада Петрыкава, па традыцыі, далучыліся да дабрачыннай акцыі “Збяры партфель першакласніку”.
Рукзак з усімі неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі перададзены ў Петрыкаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Таксама ў гарадскім парку дэсантнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака, тым самым аддаўшы даніну павагі і памяці ўсім, хто служыў і служыць у шэрагах ПДВ. Дэсантнікі Петрыкаўшчыны чарговы раз паказалі сваім прыкладам: што сапраўдная сіла – не толькі ў баявой вывучцы, але і ў гатоўнасці працягнуць руку дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу.
Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтай важнай ініцыятывы! Разам мы робім свет лепшым!
Марыя ТАМКО. Фота Крысціны БРАІМ.
Оставить комментарий