Асноўнай тэмай дыялогу сталі вынікі завяршальнай пяцігодкі. Размова ішла пра эканамічныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі, ахове здароўя, культуры, турызме. Прадстаўнік улады адзначыла: галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі з’яўляецца дабрабыт насельніцтва. Дзяржава стварае ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог клапаціцца пра ўласны дабрабыт і ўносіў уклад у павышэнне дабрабыту краіны.
Таксама ў час размовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў азнаёміла прысутных з заканадаўчай дзейнасцю.
У канцы мерапрыемства члены калектываў змаглі задаць хвалюючыя пытанні парламентарыю.
Оставить комментарий