Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў учора ў Палацы Рэспублікі.
Удзельнікі дэлегацыі Петрыкаўшчыны дзеляцца сваімі ўражаннямі
Наталля ХОДЗЬКА, намеснік старшыні райвыканкама:
– Сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы не пакідаюць нікога абыякавым, яго выступленні заўсёды напоўнены важным сэнсам. Аднак учарашняе выступленне Прэзідэнта было асабліва пранікнёным, кожнае слова мела важнае значэнне, “чапляла” за жывое.
Пытанні вайны і міру, захавання гістарычнай праўды і памяці як ніколі актуальныя для нашай роднай краіны. Мы не толькі шануем подзвіг пакалення пераможцаў, але і зробім усё, каб жахі вайны ніколі не вярнуліся на нашу зямлю — на гэтым асабліва Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу ў час свайго выступлення.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся як да беларусаў, так і да народаў блізкага і далёкага замежжа і падкрэсліў: “Беларусь панесла незаменныя страты. Але мы памятаем: нашы героі сышлі, каб мы, наступныя пакаленні, ніколі не спазналі боль страт і гора. Яны пайшлі, каб мы маглі нарадзіцца. Каб мы жылі. Таму Беларусь памятае…”.
Працяг будзе.
Оставить комментарий