Дай лесу новае жыццё

0
177

У рамках абласнога суботніка ў вёсцы Макарычы прайшла акцыя “Дай лесу новае жыццё”, прымеркаваная да Году добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы мясцовай школы, прадстаўнікі Петрыкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (на фота). Удзельнікі акцыі з радасцю высадзілі маладыя саджанцы, разумеючы, што іх праца дапаможа прымножыць прыгажосць і багацце нашых лясоў. Кожнае дрэва, пасаджанае землякамі, стала часткай прыроды для будучых пакаленняў!
Асаблівы сэнс акцыі надае яе сувязь з юбілеем Перамогі , бо многія лясныя масівы былі знішчаны ў ваенныя гады, а іх адраджэнне сімвалізуе памяць пра подзвіг народа.
– Вельмі важна прывіваць дзецям беражлівыя адносіны да прыроды. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць лясы для будучых пакаленняў, – адзначыў Ігар Зянкевіч, начальнік райінспекцыі.
Удзельнікі мерапрыемства з добрым настроем працавалі на пасадцы новых дрэў, разумею-чы важнасць свайго ўкладу ў будучыню. Кожны ведаў сваю ролю і выконваў яе з адказнасцю, захоўваючы ўсе правілы пасадкі.
Дрэва – гэта не толькі сімвал жыцця і развіцця, але і ўвасабленне адзінства і згуртаванасці грамадства. Чакаецца, што ў гэтым сезоне акцыю таксама падтрымаюць сотні валанцёраў Петрыкаўшчыны. Для гэтага жадаючым добраахвотнікам неабходна звязацца з лесагаспадарчай установай, якая забяспечыць іх усім неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Марыя Тамко, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о