Дай лесу новае жыццё!

0
307

Дай лесу  новае жыццё!

У чацвер, 17 кастрычніка, прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Верамеевым адправіліся на лясную дзялянку, каб далучыцца да акцыі “Дай лесу новае жыццё!”.

Грамадская акцыя праходзіць у перыяд з 12 кастрычніка па 12 лістапада і накіраваная на аднаўленне ляснога фонду на тых участках, якія найбольш пацярпелі ад ураганнага ветру. Захаваць і прымножыць наша прыроднае багацце мае магчымасць кожны жадаючы.

Дай лесу  новае жыццё!
“Наступствы ліпеньскага ўрагану яшчэ нядаўна было добра відаць, у тым ліку і на паўднёвым ускрайку вёскі Другая Слабодка. Працаўнікі нашай лесаахоўнай службы прыбралі тут бураломы і падрыхтавалі рады да пасадкі новых дрэў. Дзякуем за тое, што не засталіся абыякавымі да акцыі міністэрства лясной гаспадаркі”, – адзначыў дырэктар Петрыкаўскага лясгасу Іван Торчык.
Кіраўнік раёна прапанаваў тэрмінова прыступаць да работы, тым больш што надвор’е таго дня спрыяла плённай працы. Наперадзе была пасадка саджанцаў лесакультур на плошчы ў 2,6 гектараў. Пад гэтыя патрэбы з лесагадавальніка Петрыкаўскага лясгасу было дастаўлена на месца каля 10-ці тысяч саджанцаў хвоі і 3-х тысяч саджанцаў бярозы, рады дрэўцаў чаргаваліся ў парадку 7:3 адпаведна.

Дай лесу  новае жыццё!
Скончылася работа, калі сонца ўжо хілілася да далягляду. Аляксандр Верамееў прапанаваў наступным разам наведацца на пасадку лесакультур ва ўрочышча Каўпак Гара, вядомае землякам у першую чаргу сваёй капліцай і купеллю. Дырэктар лясгасу Іван Торчык пагадзіўся з прапановай, і ў хуткім часе спецыялісты лесагаспадарчай службы вызначаць, якія пароды дрэў будзе лепей там пасадзіць.

Дай лесу  новае жыццё!Дай лесу  новае жыццё! Дай лесу  новае жыццё! Дай лесу  новае жыццё!

Арцём ГУСЕЎ
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о