“Давярай, але правярай”

0
235

Банкі, тэлебачанне, супрацоўнікі праваахоўных органаў паўсюдна даводзяць да грамадзян інфармацыю аб недапушчэнні перадачы іншым асобам сваіх ідэнтыфікацыйных дадзеных, як пашпартных, так і банкаўскіх рэквізітаў. Разам з тым у АУС штомесяц паступаюць ад грамадзян паведамленні аб крадзяжы грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў. У ходзе праверак пацвярджалася, што банкаўская карта, яе рэквізіты, асабістыя мабільныя тэлефоны, да нумара якіх прывязаны банкаўскі рахунак, прадастаўляліся пацярпелымі злачынцам добраахвотна.

Так, грамадзянін П., знаходзячыся ў аграгарадку Чалюшчавічы, завалодаў рэквізітамі банкаўскай плацежнай карты грамадзяніна М. і, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, увёў раней атрыманыя ім рэквізіты банкаўскай плацежнай карты ў прыналежны яму акаўнт мабільнай гульні “Рubg mobile”, доступ да якога ажыццяўляецца пасродкам электроннай пошты. Пасля чаго шляхам мадэфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ўвёў ілжывыя звесткі і здзейсніў транзакцыі па аплаце пакупак, у выніку чаго выкраў грашовыя сродкі з карт-рахунку М. на агульную суму 502 рублі.

Па дадзеным факце ў дачыненні да грамадзяніна П. узбуджана крымінальная справа.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах
следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о