Давайце вырашаць смеццевае пытанне цывілізавана

0
30

Давайце вырашаць смеццевае пытанне цывілізаванаДавайце вырашаць смеццевае пытанне цывілізаванаТакую непрыемную карціну я ўбачыла ў выніку паездкі па грунтовай дарозе ад дома 32 па вуліцы Кастрычніцкая да аўтадрома Петрыкаўскага ДТСААФ. Менавіта на гэтым маршруце ў зарасніку драўняна-хмызняковай расліннасці некаторыя жыхары вызначылі для сябе месца вывазу пластыкавых і шкляных бутэлек, слоікаў, хатняга хламу. І гэта нягледзячы на тое, што, на ўездзе на вуліцу Кастрычніцкая стаяць кантэйнеры для асобаснага збору смецця! Выснова напрошваецца сам сабой: нягледзячы на тое, што тэма абыходжання з адходамі ў раёне абмяркоўваецца актыўна, ёсць грамадзяне якія гэтую інфармацыю проста ігнаруюць. Парушальнікаў не спыняюць ні пераканаўчыя просьбы адпаведных службаў, ні сумы штрафаў, у выпадку выяўлення парушальніка. Будзем гаварыць адкрыта: ёсць вялікая верагоднасць, што гэтую звалку арганізавалі жыхары найбліжэйшых вуліц, прыватныя падворкі якіх, адзначаюцца дагледжанасцю і стыльнасцю. Шкада, але пэўнай катэгорыі людзей складана засвоіць ісціну: наш дом, гэта не толькі месца, дзе ты жывеш, а дзе ходзяць твае дзеці, бацькі, землякі. Перашкаджаюць ім гэта зразумець безадказнасць, абыякавасць, лянота.
Аднак кожны жыхар у горадзе цалкам абгрунтавана патрабуе ад раённых службаў, каб каля яго месца пражывання было чыста і камфортна. І нам такая магчымасць прадастаўлена: асвятленне, дарогі, вываз смецця – усё зроблена для належнага пражывання. Тады чаму, тыя, з ліку “кожных”, дазваляюць сабе такое, прабачце, свінства ў адносінах да навакольных. Крыўдна, што ў той час, калі адны жыхары працуюць, каб горад стаў прыгажэйшым, іншыя ствараюць вось такія звалкі.

Давайце вырашаць смеццевае пытанне цывілізавана
У выніку выяўленага, пытанне давядзецца вырашаць работнікам Петрыкаўскага камунгаса – прыналежнасць дадзенай тэрыторыі мы ўдакладнілі ў аддзеле землеўпарадкавання Петрыкаўскага райвыканкама, віна якіх заключаецца толькі ў тым, што доўгі час не наведвалі малаажыўленае месца. Цікава, ці прыйдзе хто з насельніцтва ім на дапамогу?
Наступіла вясна і хочацца прызваць землякоў азірнуцца вакол сябе і па сваіх сілах і магчымасці прывесці зямлю ў парадак.
На ёй жыць нам і нашым нашчадкам.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о