Карэспандэнты “Петрыкаўскіх навін” разам са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Аленай Галеня наведалі палеткі ААТ “Пціч-Агра” ў час дастаўкі гарачага абеду механізатарам. Сказаць дакладней: маніторынг пачаўся з кафэ “Бяседа” Петрыкаўскага аграсэрвісу, дзе повар Марына Майнуленка рыхтуе абеды для аграрыяў.
– Сёння на абед прыгатаваны гарохавы суп, грэчка, дамашняя каўбаска і кісель, – адзначыла Марына Юр’еўна.
Каля 11.30 да “Бяседы” падыйшоў транспарт ААТ “Пціч-Агра” з раздатчыцай Русланай Ельмановіч і накіраваўся на палеткі гаспадаркі (працяг будзе).
Оставить комментарий