Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, з 23 па 26 ліпеня на тэрыторыі вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя “Дарога бяспекі!”.
ДТЗ з удзелам дзяцей – актуальная праблема сучаснага жыцця. Прычыны здарэнняў розныя.
За 6 месяцаў бягучага года з удзелам дзяцей-пешаходаў адбылося 10 ДТЗ, адно з якіх – на сродку персанальнай мабільнасці, у якіх 2 падлеткі загінулі і 8 атрымалі траўмы. Толькі за чэрвень на тэрыторыі воласці адбылося 3 здарэнні з удзелам непаўналетніх пешаходаў: 1-но дзіця загінула і 2 атрымалі траўмы.
Як сведчыць статыстыка, менавіта ў канікулярны перыяд павялічваецца ступень пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, бо ў гэты перыяд дзеці, часцей за ўсё, прадстаўлены самі сабе.
У рамках акцыі ўвага праваахоўнікаў накіравана на тлумачэнне патрабаванняў правілаў паводзін на дарозе дарослым удзельнікам дарожнага руху з абавязковым пазначэннем неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі ў час знаходжання на вуліцы апошніх. Супрацоўнікамі ДАІ праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы і, у выпадку выяўлення парушэнняў ПДР з боку непаўналетніх, з імі будзе праводзіцца тлумачальная работа.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх дарослых з просьбай быць максімальна абачлівымі ў адносінах да дзяцей на дарозе, паказваць выключна станоўчы прыклад, выконваючы Правілы дарожнага руху.
Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий