Гэта цудоўнае вясновае свята прыносіць святло і радасць, дорыць надзею і натхненне, сімвалізуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Сёння роля жанчыны становіцца ўсё больш значнай ва ўсіх сферах дзейнасці. Адказныя адносіны да справы дазваляюць дабівацца высокіх вынікаў ва ўсіх сферах жыцця. З пачуццём глыбокай удзячнасці віншую прадстаўніц старэйшага пакалення і дзякую за неацэнны досвед, якім вы шчодра дзеліцеся з моладдзю.
Жадаю, каб добры настрой і жыццёвы аптымізм ніколі не пакідалі вас, а здароўе і поспех былі вернымі спадарожнікамі. Няхай цеплыня першых прамянёў сонца і непаўторная прыгажосць вясновых кветак напаўняюць вашу душу пяшчотай і радасцю.
Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о