Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам і Ражством Хрыстовым!
Гэтыя навагоднія святы асабліва значныя, бо захоўваюць добрыя традыцыі, дораць радасць і надзею на лепшае і зараджаюць пазітыўнай энергіяй. Адыходзячы год – перыяд нашай напружанай працы на карысць роднага рэгіёна. Я дзякую кожнаму жыхару, хто ўносіць штодзённы ўклад у развіццё і працвітанне малой радзімы, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
2025-ы стане годам, насычаным важнай палітычнай падзеяй. І тут кожнаму трэба сумленна выканаць свой грамадзянскі абавязак, бо ад нашага выбару залежыць сучаснасць і будучыня нашых дзяцей.
Жадаю, каб новы год прынёс у кожную сям’ю любоў і шчасце, падарыў радасць жыцця, а самае галоўнае – мір і дабрабыт!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о