Стоячы на парозе дарослага жыцця больш за ўсё шануеш тое, што ўжо вось-вось сыдзе: школьную пару і аднакласнікаў, настаўнікаў, якія навучалі і дапамагалі. Перад вамі – мноства дарог. Самае галоўнае цяпер – прыслухацца да свайго сэрца, зразумець, па якой з іх вы на самой справе хацелі б прайсці. Важна, каб кожны з вас знайшоў сваё пакліканне.
Памятайце пра сваіх педагогаў, якія ўклалі ў вас часцінку сваёй душы і зрабілі ўсё магчымае, каб вы сталі годнымі і адукаванымі грамадзянамі нашай краіны. Будзьце ўдзячныя бацькам, яны заўсёды радуюцца вашым поспехам, перажываюць разам з вамі, падтрымліваюць. Вы атрымліваеце атэстат аб сярэдняй адукацыі ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Памятайце пра тых, хто аддаваў сваё жыццё за незалежнасць нашай краіны!
Жадаю вам шырокай дарогі ў жыцці, поспехаў на абранай ніве, моцнага здароўя і сапраўднага шчасця! Няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары! У добры шлях!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько
Оставить комментарий