Прыміце самыя добрыя віншаванні з хвалюючай і значнай падзеяй у вашым жыцці – заканчэннем школы і крокам у самастойнае дарослае жыццё. Выпускны вечар сімвалізуе пераход ад бесклапотнасці школьных будняў да адказнасці, якую вам трэба будзе праявіць спачатку ў выбары прафесіі, а затым — у прыняцці рашэнняў, уласцівых дарослым і ўдумлівым людзям.
Мы ўпэўнены, у дарослым жыцці вы захаваеце ўсё добрае і светлае, што далі вам бацькі і настаўнікі. Вы маладыя, поўныя сілы, энергіі, вялікіх планаў на будучыню. Няхай веды, атрыманыя ў школе, дапамогуць дабіцца пастаўленых мэтаў і ажыццявіць намечанае. Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым – імкніцеся стаць лепшымі!
Многія з вас ужо выбралі свой шлях. Вельмі хочацца, каб гэты выбар аказаўся правільным. Заўсёды памятайце: нашаму раёну патрэбны граматныя спецыялісты, якія, займаючыся любімай справай, дапамогуць роднаму краю паспяхова развівацца. На вас ускладзены вялікія надзеі, бо іменна вам ствараць будучыню нашай Радзімы.
Шчыра жадаем вам здароўя, дабрабыту, аптымізму і поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о