Людзі добрай волі!
Божае нараджэнне – гэта дзень, калі да людзей прыходзіць доўгачаканы Месія, Збаўца, Святло свету, Надзея чалавецтва – Езус Хрыстус – з сапраўднай любоўю, якой цэлы свет не ведаў дагэтуль: шчодрай, жыццядайнай, бязмернай, усеабдымнай, самаахвярнай.
Шчыра віншую ўсіх парафіян, веруючых і людзей добрай волі са святам Божага нара-джэння. Жадаю вам моцнай і жывой веры, добрага здароўя. Няхай Дзіцятка Езус паселіцца ў вашых сэрцах і напоўніць вашыя дамы радасцю, любоўю і велікадушнасцю. Няхай вялікая радасць Божага нараджэння агарне кожнага чалавека, кожную сям’ю на зямлі.
Радаснага свята Божага нараджэння і шчаслівага Новага года!

Яцык Баравец,
ксёндз, настаяцель касцёла
Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о