Дапамога побач

0
509

Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў пачаў сваю работу ў 1963 годзе.
Дзейнасць установы накіравана на арганізацыю пастаяннага старонняга догляду і дапамогі, бытавога абслугоўвання і медыцынскай дапамогі. Да таго ж ва ўстанове арганізавана аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Немалаважная роля адводзіцца арганізацыі і правядзенню культурна-масавых, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, а таксама комплексу рэабілітацыйных мерапрыемстваў па аднаўленні асобаснага і сацыяльнага статусу.
У доме-інтэрнаце створаны і функцыянуюць некалькі аддзяленняў. Так, пастаянны старонні догляд і дапамогу атрымліваюць грамадзяне, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме. Працуюць аддзяленні суправаджаемага пражывання, агульнага рэжыму, псіханеўралагічнае і дзённага знаходжання.

Дапамога побач

Пры гэтым Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў пастаянна пашырае спіс паслуг. Так, для правядзення сацыяльнай рэабілітацыі і вольнага часу тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, функцыянуюць 12 гурткоў і 1 клуб па інтарэсах. А ў 2023 годзе ва ўстанове адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання, паслугі ў якім аказваюцца ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання для грамадзян з медыцынскімі сведчаннямі. Усе паслугі прадастаўляюцца без спагнання платы. На платных умовах прадастаўляецца харчаванне да 4 разоў у дзень. Паслугі ў аддзяленні дзённага знаходжання аказваюцца да 5 разоў на тыдзень з 8 да 20 гадзін.
Для заключэння дагавора на аказанне паслуг у аддзяленні дзённага знаходжання неабходна звярнуцца ў адміністрацыю дома-інтэрната і прадставіць наступныя дакументы: заяву; дакумент, які сведчыць асобу, заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, а таксама выпіску з медыцынскіх дакументаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 9-56-02.

Людміла ГОШКА, дырэктар установы “Капаткевіцкі
дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о