На базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прайшло пасяджэнне міжведамаснага савета па правах інвалідаў. На парадку дня – пытанні выканання Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў.
З пытаннямі арганізацыі работы па сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў перад прысутнымі выступіла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Петрыкаўскага ТЦСАН Таццяна Голуб. Было адзначана, што ў тэрытарыяльным цэнтры стаіць на ўліку 1027 чалавек з рознымі групамі інваліднасці, 98 дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў наведваюць 59 жыхароў Петрыкаўшчыны, 3 – у якасці валанцёраў. За 9 месяцаў бягучага года для наведвальнікаў было праведзена 82 культурна-масавыя мерапрыемствы. Атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення прынялі ўдзел у 8 фестывалях рэгіянальнага і абласнога значэння, праведзена 10 мерапрыемстваў па здаровым ладзе жыцця, у тым ліку з ДЮСШ, 3 экскурсіі па горадзе і рацэ Прыпяць, 4 акцыі патрыятычнай і экалагічнай накіраванасці.
Аддзяленне прапануе такія сацыяльныя паслугі, як “Гасцініца выхаднога дня” – прадастаўляецца ў аддзяленні дзённага знаходжан-ня ў 2-ю, 4-ую суботу месяца з 9 да 13 гадзін з мэтай аказання сваякам інвалідаў сацыяльнай перадышкі для рашэння сваіх пытанняў; “Паслуга персанальнага асістэнта” – арганізацыя навыкаў самаабслугоўвання; гуртковая работа на даму – праводзіцца для развіцця інтэлектуальнай актыўнасці людзей з абмежава-нымі магчымасцямі.
Спецыялістамі Петрыкаўскага ТЦСАН вядзецца актыўная работа і ў інтэрнэт прасторы па забеспячэнні інфармацыйнай даступнасці грамадства да пытанняў інвалідаў. Групы ў сацыяльных сетках “У адзінстве наша сіла”, “Сярэбраны ўзрост”, “Петрыкаўскае АДПІ”, бацькоўскі клуб «Мы разам» дазваляюць падпісчыкам сачыць за жыццём дадзенай катэгорыі насельніцтва.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота прадастаўлена Петрыкаўскім ТЦСАН.
Оставить комментарий