З 12 кастрычніка па 12 лістапада пройдзе акцыя Міністэрства лясной гаспадаркі па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Прыняць удзел у ёй зможа кожны жадаючы.

Дадзім лесу новая жыццё разам!

У рамках акцыі грамадзяне змогуць паўдзельнічаць у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў, якія найбольш моцна пацярпелі ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі.

Што да Петрыкаўскага лясгасу, то ў выніку ўрагану пацярпела 24,4 гектара лесу.

У ходзе акцыі плануецца пасадка лесу на агульнай плошчы 7 гектараў у найбольш пацярпелых лясніцтвах: Капаткевіцкім (пацярпела 11,03 гектара) і Колкаўскім (пацярпела 14,09 гектара).

Транспарт для падвозу ўдзельнікаў, інструмент і пасадачны матэрыял арганізуе лясгас.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі па аднаўленні ляснога фонду Петрыкаўскага лясгасу.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о