Дабрабыт і спакой у краіне – агульны клопат

0
491

У межах візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько сустрэлася з працоўнымі калектывамі, жыхарамі сельскіх населеных пунктаў, прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.

Дабрабыт і спакой у краіне – агульны клопатУ час сустрэчы з працоўнымі калектывамі Святлана Сянько распавяла аб значнасці і важнасці VII Усебеларускага народнага сходу.
З прысутнымі на сустрэчах землякамі абмеркавалі зацверджаныя абноўленыя дакументы: Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі, якія накіраваны на стрымліванне знешніх пагроз, стабілізацыю абстаноўкі, у якой сёння вымушана жыць і развівацца наша дзяржава.

Дэпутат зрабіла акцэнт на сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, на асноўных пасылах і выніках VII УНС, расказала, якімі паўнамоцтвамі надзелены дэлегаты ў разглядзе стратэгічна важных пытанняў, што датычацца далейшага паступальнага развіцця Беларусі.
Пасля сустрэчы з работнікамі ЦРБ дэпутат пазнаёмілася з работай адкрытага на мінулым тыдні кабінета камп’ютарнай тамаграфіі.
– Патрэба ў дадзеным абсталяванні была запатрабавана жыхарамі раёна, бо ім даводзілася ездзіць у Мазыр, Гомель.
Наяўнасць КТ – гэта новыя перспектывы развіцця раённай бальніцы ў павышэнні даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, што аказваецца, – пазначыла ў час размовы нашаму карэспандэнту Святлана Сянько.

Дадатковай тэмай сустрэчы ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыльнай абароны райвыканкама стала знаёмства з праектамі Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў”, “Аб змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва”, якія прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні. Гэты законапраект, як пазначыла дэпутат, прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства па пытаннях ветэранаў з улікам практыкі прымянення, неабходнасці актуалізацыі і ўпарадкавання катэгорый ветэранаў і тых ільгот, прывілеяў і гарантый, што ім прадастаўляюцца, а таксама асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.

У рамках наведвання дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” дэпутат азнаёмілася са спецыфікай работы цэнтра, наведала заняткі па інтарэсах для валанцёраў “Сярэбранага ўзросту”, што наведваюць аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэнні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.

Наведваючы ТЦСАН, Святлана Уладзіміраўна стала пачэсным госцем мерапрыемства, прымеркаванага да Міжнароднага дню сям’і.
– У нашай краіне захоўваюцца сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем’яў з дзецьмі, прадастаўляецца шырокі спектр сацыяльных паслуг – пазначыла дэпутат.

У час мерапрыемства “Шчаслівая сям’я – шчаслівае дзяцінства” Святлана Уладзіміраўна і дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Паліна Бельская ўручылі прысутным шматдзетным сем’ям каштоўныя падарункі і кветкі, а пераможцам раённага і ўдзельнікам рэгіянальнага этапу – сям’і Сігай з аграгарадка Пціч – грашовы сертыфікат.

У рамках свайго візіту на Петрыкаўшчыну Святлана Сянько сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталіем Пілерам наведала вёску Галубіца.Пры зносінах з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя, культуры, адукацыі надавалася ўвага годнаму пражыванню сяльчан, выкарыстанне імі ўсіх магчымасцей для навучання, адпачынку, атрымання медыцынскай дапамогі.

У другой частцы свайго візіту прадстаўніком улады была праведзена сустрэча з насельніцтвам на базе сельскага Савета.
Пасля сустрэчы жыхары Галубіцы скарысталіся магчымасцю асабіста задаць хвалюючыя пытанні парламентарыю.
Таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў рамках візіту ў выбарчую акругу наведала гандлёвыя аб’екты з мэтай маніторынгу цэн на прадукты і захавання цэнаўтварэння і сацыяльных стандартаў.
Як паказаў маніторынг крамы “ПраЗапас”, пералік сацыяльна значных тавараў для абавязковай наяўнасці ў магазінах выконваецца: на момант праверкі меўся шырокі асартымент гародніны і садавіны, мясной і малочнай прадукцыі, хлебабулачных вырабаў.

Галіна КАЗАК,
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о