Выніковае вераснёўскае пасяджэнне выканкама прайшло напачатку тыдня пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева і пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера, начальнікаў аддзелаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Да зімы гатовыя

На разгляд і абмеркаванне былі вынесены пытанні гатоўнасці арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, да работы ў асенне-зімовы перыяд 2024/2025 года; аб ходзе выканання ў раёне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 80-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і эфектыўнасці работы камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама ў бягучым перыядзе 2024 года.

Па пытанні гатоўнасці арга-нізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, да работы ў асенне-зімовы перыяд справаздачу трымаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.

– Кантроль за падрыхтоўкай да асенне-зімовага перыяду дазволіў дасягнуць заўважных вынікаў у працы. Так, у прызначаны тэрмін атрымана 100% пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў  цеплаэнергіі, – пазначыў намеснік старшыні.

Аляксандр Фёдаравіч таксама падкрэсліў, што ўсімі арганізацыямі і прадпрыемствамі створаны неабходны запас паліва, своечасова выкананы рамонт навесаў для захоўвання драўнянага паліва, праведзена замена прыбораў уліку, праведзены прафілактычны рамонт сістэм ацяплення і цеплавых пунктаў, завершаны запланаваны рамонт дахаў.

Да зімы падрыхтаваліся ўсе службы раёна: арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкананы запланаваныя рамонтна-прафілактычныя работы на аб’ектах цеплавой, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і ў жыллёвым фондзе.

Для ўтрымання вуліц населеных пунктаў у зімовы перыяд райжылкамгасам за ўласныя сродкі сёлета набыта 6 адзінак новай снегаўборачнай тэхнікі. Цяпер службу чакаюць работы па камплектацыі аварыйных брыгад і арганізацыі своечасовага ўключэння ацяплення ў нарматыўныя тэрміны.

Усе аўтаномныя крыніцы электрычнай энергіі Петрыкаўскага РЭС прыведзены ў рабочы стан і забяспечаны неабходным запасам ГЗМ. Прадпрыемствам завершана на 100% падрыхтоўка аўтатрактарнай і спецыяльнай грузапад’ёмнай тэхнікі да работы ва ўмовах асенне-зімовага перыяду і ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый пры праходжанні АЗП.

Да зімы на Петрыкаўшчыне рыхтуюцца і дарожныя службы: прадпрыемствам набыты 2 адзінкі новай тэхнікі і прычапное абсталяванне, такім чынам абслугоўваць 621,5 кіламетр аўтамабільных дарог будуць 19 адзінак снегаўборачнай тэхнікі. Зараз рыхтуецца пясчана-саляная сумесь, працягваюцца рамонтныя работы дарожнага палатна.

Нарыхтаваны таксама ўказальныя вехі, снега-стрымліваючыя агароджы на час моцных ападкаў. Увесь комплекс работ плануюць завяршыць да сярэдзіны кастрычніка.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў даў даручэнне павысіць аб’ёмы нарыхтоўкі пясчана-саляной сумесі да ўзроўню мінулага года і заключыць дагаворы з трактарыстамі сельгаспрадпрыемстваў, гатовымі падчас моцных снегападаў выйсці на расчыстку дарог.

Па пытанні выканання ў раёне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 80-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец. Па выніках даклада работа прызнана здавальняючай. Разам з тым, па меркаванні начальніка аддзела, актывізацыя міжведамаснага і міжгаліновага ўзаемадзеяння будзе спрыяць эфектыўнасці мерапрыемстваў, стане гарантам якасці патрыятычнага выхавання насельніцтва, абароны гістарычнай праўды, мацавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Здавальняючай у бягучым перыядзе 2024 года, па выніках даклада намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Ходзька,  прызнана і работа камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама. Па меркаванні Наталлі Мікалаеўны, у справе аховы інтарэсаў непаўналетніх варта аб’яднаць намаганні ўсёй грамадскай супольнасці – шматпланавасць задач, пастаўленых перад камісіяй, і значны аб’ём яе функцый не можа быць у поўнай меры эфектыўным. У той жа час пры агульнай зацікаўленасці і датычнасці мы зможам у большай ступені спрафілакціраваць правапарушэнні непаўналетніх.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о