Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Калінкавіцкім раёне звяртае ўвагу грамадзян: даходы, атрыманыя ад здачы ў наём жылых і нежылых памяшканняў іншым фізічным асобам на працяглы тэрмін, абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб у фіксаваных сумах.

Фізічным асобам пры здачы ў наём жылых і нежылых памяшканняў іншым фізічным асобам неабходна:
– заключыць у пісьмовай форме дагавор найму жылога памяшкання (арэнды нежылога памяшкання);
– зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе;
– выплаціць падаходны падатак у фіксаваных сумах.
Падаходны падатак неабходна выплочваць незалежна ад наяўнасці або адсутнасці дагавора найму жылога памяшкання.
Вызначаны наступныя памеры падатковых ставак падаходнага падатку ў фіксаваных сумах (за месяц за кожны пакой, які здаецца) у Петрыкаве – 21 рубель, у Петрыкаўскім раёне – 15 рублёў.
Грамадзяне, якія атрымліваюць даходы ад здачы ў наём жылых памяшканняў маладым спецыялістам, маладым рабочым (служачым), вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб на працягу вызначаных заканадаўствам тэрмінаў абавязковай работы (службы) маладых спецыялістаў, маладых рабочых (служачых), пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва Упраўленні, звярнуўшыся асабіста па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17А, кабінет №3, або па нумарах тэлефонаў: 2-70-73, 2-70-66.

Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі
па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о