Натарыусы ў сакавіку правядуць выязныя прыёмы ў населеных пунктах Петрыкаўскага раёна

0
73

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў сакавіку выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна графіка, натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 4 сакавіка правядзе выязны прыём у аграгарадку Конкавічы, 12 сакавіка – у аграгарадку Ляскавічы, а 25 сакавіка – у аграгарадку Пціч.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5-56-83.

Натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец правядзе 5 сакавіка прыём-кансультацыю ў пасёлку Муляраўка, а 20 сакавіка – у вёсцы Мышанка.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.

Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о