“Чорны замак” – сімбіёз класікі і новага прачытання гісторыі

0
300

Прэм’ерны паказ фільма “Чорны замак”, знятага Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і расійскай кампаніяй “Нью Арт Сінема Прадакшн” паводле рамана выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, прайшоў на гэтым тыдні ў кінатэатры “Беларусь”. На прэм’еры пабывала наш карэспандэнт.

Прэм’ерны паказ адбыўся ў межах святкавання 100-годдзя беларускага кіно. У віншавальным слове, звернутым да калектыва і прыхільнікаў кінематографа, дырэктар установы Іван Жукавец згадаў слаўны шлях айчыннага кінематографа, лепшыя фільмы, падзякаваў за любоў да айчыннага кіно і пажадаў новых яркіх прэм’ер.
Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ў сваю чаргу таксама павіншавала прысутных з векавым юбілеем беларускага кінамастацтва, пажадала калектыву аншлагаў і растучага попыту на айчынныя кінастужкі.
Паказу папярэднічала цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў прадпрыемства з нагоды 100-гадовага юбілею беларускага кіно, якую правяла намеснік старшыні.
Так, Ганаровай граматай Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё кінасеткі раёна ўзнагароджаны: бухгалтар прадпрыемства Валянціна Гумар, метадыст кінатэатра Алена Дашкевіч, кантралёр Ганна Флёрка і відэадэманстратар Валянцін Шэвель (на фота).
Што да карціны, то, па агульным меркаванні прысутных на прэм’еры, яна стала ўдалым сімбіёзам класікі і новага прачытання гісторыі.
Алена СЦЯФНЯК пра свае ўражанні ад прагляду “Чорнага замка”:
– Для мяне, выпускніцы профільнага філалагічнага класа, экранізацыя гістарычнага дэтэктыўнага рамана выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” стала сапраўдным адкрыццём.
Сюжэт карціны захапіў з першых хвілін прагляду. Асноўная сюжэтная лінія рамана захавалася, але была перанесена ў сучаснасць і аздоблена рэаліямі сённяшніх дзён, таму асабліва было цікава назіраць за перапляценнем у сюжэце мінулага і сучаснасці. Так, галоўны герой, малады прафесар Антон Косміч, трапляе ў небяспечную сітуацыю, калі загадкавае Евангелле роду Альшанскіх пападае ў яго антыкварную краму. На працягу ўсёй карціны мы разам з галоўным героем падарожнічаем у часе, а дынамічны мантаж і спецэфекты дадалі і без таго загадкавай карціне інтрыгу і трымалі ўвагу гледача на працягу ўсяго фільма. Шчыра раю кінанавінку да прагляду нават тым, хто не знаёмы з арыгінальным творам Уладзіміра Караткевіча. Лічу, што фільм якраз “натхняе” на прачытанне.
Свайго роду запаветам нам, нашчадкам, з’яўляецца фраза галоўнага героя ў канцы кінакарціны: “Народ, які любіць і памятае сваю гісторыю, асуджаны на неўміручасць, а калі яе забу-дзецца – знікне назаўжды”.
Скарыстайцеся магчымасцю ўбачыць несмяротную класіку з вялікага экрана і абавязкова наведайце кінатэатр!

“Чорны замак” – сімбіёз класікі і новага прачытання гісторыі “Чорны замак” – сімбіёз класікі і новага прачытання гісторыі “Чорны замак” – сімбіёз класікі і новага прачытання гісторыі “Чорны замак” – сімбіёз класікі і новага прачытання гісторыі

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о