У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі ўлады сёння ўручылі падарункі дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу. Гэта сям’я Якубенкаў, Собалевых і Зізюк.
Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Слінько, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Янчанкава выступілі з прыемнай місіяй — уручылі падаркі дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу.
Алег Слінько, уручаючы салодкія прызы, пажаў дзецям моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, любові і ўзаемаразумення, тым больш, што менавіта Новы год — гэта час здзяйснення цудаў.
Дзеткі не засталіся ўбаку і адказалі падзякай: станцавалі, праспявалі песні і расказалі вершы.
Оставить комментарий