Час цудаў і падарункаў

0
647

Каляды – гэта час самых светлых надзей, цудаў і падарункаў. Гэтыя святочныя дні даюць веру і надзею, што ёсць тыя, хто ведае нашы самыя запаветныя жаданні.

Служыцелі храма Мікалая Цудатворцы зрабілі ўсё магчымае, каб час праведзены на каляднай ёлцы для маленькіх прыхажан стаў яркім і незабыўным.

На свята ў храм завіталі не толькі дзеці, але і іх бацькі, жыхары горада, каб памаліцца, сказаць словы любві і падтрымкі. Святочную атмасферу стваралі маляўнічая дэкарацыя Віфлеема, упрыгожаная ёлка, каля якой дзеці чыталі вершы і атрымоўвалі салодкія падарункі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Благачынны Протаіерэй Васілій Немеш:
– Дарагія дзеці, дарослыя! У гэтае вялікае свята хочацца пажадаць вам шчасця, дабра, міру. Няхай радасныя пачуцці будуць пастаянныя і бясконцыя ў вашым жыцці.

У гэтыя светлыя дні не забывайце пра духоўны бок калядных дзён. Вельмі важна цягнуцца да сапраўдных каштоўнасцей, не забываць наведваць святыя месцы, цікавіцца традыцыямі і гісторыяй праваслаўя. Далучэнне да духоўнай культуры – гэта шлях да сумленнасці, дабрыні, адказнасці.

Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў Час цудаў і падарункаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о