Час продажу алкагольных напояў будзе абмежаваны

0
205

На падставе абзаца другога пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту” Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб абмежаванні продажу алкагольных напояў.

Так, вырашана абмежаваць на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб’ектах, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў з 8 гадзін 24 мая да 8 гадзін 25 мая ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі (“Дзень цвярозасці”) і прысвечаных заканчэнню навучальнага года. Абмежаванне будзе ўведзена таксама з 8 гадзін 13 чэрвеня да 8 гадзін 14 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і з 8 гадзін 1 верасня да 8 гадзін 2 верасня ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі (“Дзень ведаў”).
Абмежаванні не распаўсюдж-ваюцца на рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб’ектамі для правядзення рытуальных абрадаў, вясельных і юбілейных урачыстасцей.
Рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о