Час прадставіць падатковую дэкларацыю

0
138

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інфармуе, што прадставіць падатковую дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асоб аб даходах, атрыманых у 2024 годзе, фізічным асобам неабходна не пазней за 31 сакавіка 2025 года.
Зрабіць гэта фізічная асоба можа асабіста шляхам наведвання любога падатковага органа, па пошце, перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў праз асабісты кабінет плацельшчыка.
Прыём падатковых дэкларацый у інспекцыі ажыццяўляецца:
– панядзелак – з 8.00 да 19.00 без абе-дзеннага перапынку;
– чацвер – з 9.00 да 20.00 без абедзеннага перапынку;
– іншыя працоўныя дні з 8.30 да 17.30 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00.
Таксама прыём падатковых дэкларацый будзе ажыццяўляцца ў непрацоўныя дні (субота) 22 і 29 сакавіка 2025 года з 9.00 да 13.00.
Хто павінен прадставіць падатковую дэкларацыю за 2024 год, а таксама з формай і парадкам яе запаўнення, спосабам прадастаўлення можна азнаёміцца на афіцыйным сайце nalog.gov.by, у раздзеле “Актуальнае” – “Прадастаўленне фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2024 год”.
Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне, звярнуўшыся асабіста (кабінет № 1) або па нумары тэлефона 2-52-39.

Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення па працы
з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о