Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” актыўна праходзіць на Петрыкаўшчыне.

На гэтым тыдні на базе гарадской гімназіі прайшло мерапрыемства для маленькіх землякоў, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы – для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На Петрыкаўшчыне ў дамах сямейнага тыпу, прыёмных сем’ях і апякунскіх сем’ях выхоўваецца 97 дзяцей.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак гімназісты падрыхтавалі займальную праграму з дзіўнымі казачнымі персанажамі, танцамі, цікавымі забавамі, якая прынесла ўдзельнікам шмат прыемных сюрпрызаў і радасных момантаў.
Мерапрыемства наведалі намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Ходзька, дэлегацыя Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната на чале са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Андрэем Стэцко.
Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, беларусы знаходзяцца напярэдадні самых чароўных свят і ў гэтыя дні ні адно дзіця не павінна застацца без увагі. Мы павінны думаць і клапаціцца пра ўсіх дзяцей, якія сёння падрастаюць у краіне. І напярэдадні Новага года задача дарослых – поўнасцю засяродзіцца на дзецях, увасобіўшы ўсе іх надзеі, мары і пажаданні.
– Віншую з надыходзячымі святамі, жадаю міру, дабра, поспехаў, каб гэты час быў для вас самым чароўным і лепшым, – адзначыла Наталля Мікалаеўна. – Вялікі дзякуй бацькам за нялёгкую працу. Здароўя, сіл і спагады, каб усё добра было ў вашых дамах.
З віншавальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня прафсаюзнай арганізацыі горна-абачальнага камбіната.
– Дарагія рабяты! Праз некалькі дзён мы будзем сустракаць самае светлае свята – Новы год. Няхай надыходзячы 2025 год стане для вас часам добрых перамен, новых дасягненняў у вучобе, творчасці. Мы любім вас, ганарымся вамі і заўсёды побач у любой сітуацыі. Жадаю ўсім, дзецям і дарослым, вялікага шчасця, добрага здароўя, шчырых усмешак і дабрабыту, – адзначыў Андрэй Вячаслававіч.
Самы прыемны момант мерапрыемства – атрыманне салодкіх падарункаў. Яны былі сабраны і ўручаны Петрыкаўскім райвыканкамам і Петрыкаўскім горна-абагачальным камбінатам, члены калектыву якога з’яўляюцца частымі гасцямі на дабрачынных мерапрыемствах раёна.
Галоўная мэта акцыі “Нашы дзеці” – дайсці да кожнага дзіцяці. На Петрыкаўшчыне дадзеная задача годна рэалізоўваецца. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў, члены грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, жыхары раёна з радасцю займаюцца арганізацыяй дабрачынных святаў для дзяцей, святаў усмешак і дзіцячага смеху.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху Час падарункаў,  радасці і дзіцячага смеху

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о