На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пачасціліся выпадкі здзяйснення махлярстваў з дапамогай інтэрнэт-мэсэнджараў.

Чарговы “развод” махляроў

Так, праз “Вайбер”, “Тэлеграм”, “Ватсап” неўстаноўленыя асобы ажыццяўляюць званкі грамадзянам, прадстаўляючыся супрацоўнікамі “МТС” ці “А1”. У час тэлефоннай размовы невядомыя паведамляюць грамадзянам, што ў іх заканчваецца тэрмін дзеяння тарыфнага плана і пад маркай яго падаўжэння, просяць паведаміць ім персанальныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, ідэнтыфікацыйны і асабісты нумар пашпарта, смс-код). У далейшым невядомыя ад асобы грамадзян, якія паведамілі свае персанальныя дадзеныя, спрабуюць аформіць крэдыты альбо рахункі ў розных банкаўскіх установах.

З мэтай павышэння лічбавай граматнасці і недапушчэння здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, нагадваем, што ў выпадку спісання (спроб спісання) грашовых сродкаў грамадзян, прычынення ім матэрыяльнага ўрону, вышэйназваныя дзеянні будуць кваліфікавацца як учыненне злачынства, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па артыкуле 212 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі):

частка 1 артыкула 212 КК РБ (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі) – караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;

частка 2 артыкула 212 КК РБ (тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб па папярэдняй змове) – караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення;

частка 3 артыкула 212 КК РБ (дзеянне, прадугледжанае часткай 1 і 2, учыненыя ў буйным памеры) – караюцца абмежаваннем волі ад 2 да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў, са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення;

частка 4 артыкула 212 КК РБ (дзеянне, прадугледжанае часткамі 1-3, учыненыя арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры) – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або зай-мацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Аляксандр СЕМІКОПЕНКА,

першы намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о