Чаму ў Беларусі перанеслі тэрміны павышэння тарыфаў на ЖКП

0
195

Намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дзягцяр:
– Для забеспячэння бесперабойнай працы на балансе ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” знаходзіцца 40 кацельняў, з якіх: дзве працуюць на газе і 38 – на мясцовых відах паліва. Райжылкамгас пастаўляе цеплавую энергію для 73 % спажыўцоў раёна. Сёлетняй анамальна сцюдзёнай і снежнай зімой усе кацельні працуюць у штатным рэжыме, без збояў і прыпынкаў нават пры пікавых нагрузках. У выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый, у кругласутачным рэжыме дзяжурыць брыгада аварыйна-аднаўленчых работ.
Так, зіма сезону 2025-2026 года стала сур’ёзным выпрабаваннем для камунальнікаў. Маразы, пра якія беларусы пачалі забываць, вярнуліся ў краіну і затрымаліся фактычна на ўсю каляндарную зіму. У самыя сцюдзёныя ночы тэмпература ў некаторых населеных пунктах раёна апускалася да -33С. Што да лічбаў, то за студзень спажыванне цеплаэнергіі вырасла арыенціровачна на 37%. Яно і не дзіўна, з паніжэннем градуса за акном, расце тэмпература цепланосбіта. Студзеньскі мароз выклікаў рэзкі рост спажывання цеплавой энергіі, але нават пры такіх нагрузках цяпло ў дамы жыхароў раёна прыходзіць своечасова і без нараканняў. Створаны запас дазваляе нам у неабходных параметрах забяспечваць дамы землякоў цяплом.
Дзяржава, што немалаважна для арганізацыі работы ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, узяла на сябе львіную долю камунальных затрат: з бюджэту датуюцца дровы, электраэнергія. І пра грамадзян сваіх кіраўніцтва краіны дбае: рашэнне аб пераносе тэрміну павышэння тарыфаў прынята зыходзячы з падыходаў па недапушчэнні дадатковай нагрузкі для насельніцтва пры аплаце за ЖКП і з’яўляецца надзвычай своечасовым.
Важны момант зніжэння цепластрат ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” – гэта штогадовая мадэрнізацыя і рэканструкцыя кацельняў. Кожны год пасля заканчэння ацяпляльнага сезона праводзіцца дыягностыка катлоў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, а таксама іх тэхнічнае абслугоўванне. У мінулым годзе адбылася аптымізацыя схем цеплазабеспячэння райцэнтра з перадачай нагрузак з кацельні №47 на кацельню №2.
У цёплы перыяд райжылкамгас займаецца ўцяпленнем фасадаў, мадэрнізацыяй інжынерных сістэм. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на падтрыманне аптымальнага мікраклімату і недапушчэнню цепластрат у зімовы перыяд.
Як гаворыцца, рыхтуй сані летам, а колы зімою.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о