Непаўналетняя, шляхам перапісак у мэсэнджары “Тelegram” з выкарыстаннем акаўнтаў, увяла ў зман непаўналетнюю знаёмую і атрымала ад яе рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі на імя бацькі апошняй. Пасля на гандлёвай пляцоўцы “Оzon”, без ведама, шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў з карт-рахунку на агульную суму 2008 рублёў 8 капеек.
Пацярпелы, выявіўшы знікненне грошай з рахунку, падумаў, што стаў ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў. Аднак усё аказалася банальна проста.
Паважаныя бацькі, навучыце сваіх дзяцей прававой граматнасці і захавайце такім чынам сваіх блізкіх ад бяды і злачынстваў.
Галіна КАЗАК,
па матэрыялах
следчага камітэта.







Оставить комментарий