На Петрыкаўшчыне стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Вялікая Перамога – гонар пакаленняў” і месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню ДТСААФ.

У канцы мінулага тыдня на базе другой гарадской школы для навучэнцаў старэйшых класаў было праведзена мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці. Перад прысутнымі выступіў старшыня Петрыкаўскай РАС ДТСААФ Аляксандр Рудзько.
– Сёння, з улікам узрастання ва ўсіх сферах жыцця ролі і значнасці ідэалагічнай работы і яе састаўной часткі – патрыятычнага выхавання грамадзян, ДТСААФ уносіць значны ўклад у распрацоўку і практычнае выкананне дзяржаўных рашэнняў. Найваж-нейшай задачай арганізацыі ў дадзеным напрамку з’яўляецца дзейнасць па падрыхтоўцы масавых тэхнічных прафесій, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.
Выступоўца зрабіў акцэнт на тым, што для вырашэння пастаўленай задачы ў Петрыкаўскім ДТСААФ маецца сучасная вучэбна-матэрыяльная база для падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў усіх катэгорый. Праходзіць навучанне на вадзіцеля катэгорыі “В” можна з 16-гадовага ўзросту пры наяўнасці вадзіцельскай медыцынскай даведкі, а да здачы экзамена ў ДАІ дапускаюцца з 18-гадовага узросту.
Перад навучэнцамі выступіў намеснік ваеннага камісара Петрыкаўскага раёна маёр Захар Смірноў, які нагадаў гісторыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, засяродзіў увагу на ваенна-прафесійнай арыентацыі выпускнікоў.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання ветэ-ранаў Уладзімір Жукавец праінфармаваў аб колькасці ветэранаў, якія пражываюць на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, і прывёў прыклады са службы ў шэрагах Узброеных Сіл.
Для старшакласнікаў быў прадэманстраваны відэафільм аб гісторыі і асноўных напрамках дзейнасці ДТСААФ, з членамі ваенна-патрыятычнага клуба “Граніт” праведзены спартыўныя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі.

Святлана СОБАЛЕВА, фота прадастаўлена РАС ДТСААФ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о