Гвалт у сям’і – не норма! Калі блізкія прычыняюць боль, чалавек трапляе ў замкнёнае кола: крык, слёзы, страх і сорам. Наша суразмоўца – псіхолаг ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Кацярына Марцінкевіч.
– Кацярына Мікалаеўна, што патрэбна ведаць чалавеку, які церпіць ад хатняга гвалту?
– Па-першае, ён павінен разумець: яму няма чаго саромецца, яго віны ў тым, што здарылася, няма. Дапамогу можна атрымаць, патэлефанаваўшы па нумарах: 2-05-54 – тэлефон “даверу” ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (ананімнасць і канфідэнцыйнасць гарантуюцца); 8-801-100-8-801 з 8 да 20 гадзін – агульнарэспубліканская гарачая лінія для пацярпелых ад дамашняга насілля; 8-801-100-1611, кругласутачна – тэлефон экстранай псіхалагічнай дапамогі дзяцей і падлеткаў: Рэспубліканская “Дзіцячая тэлефонная лінія”; 8-029-644-81-83 – тэлефон круг-ласутачнай тэлефоннай лініі; “102” – аператыўна-дзяжурная служба органаў унутраных спраў. Супрацоўнікі ўнутраных спраў неадкладна адрэагуюць на вашае паведамленне.
– За любы гвалт павінна быць пакаранне.
У нашай краіне прадугледжана пакаранне за ўсе віды гвалту. Што да нашай тэмы, то за нанясенне пабояў, якія не пацягнулі прычыненне цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненыя ў адносінах да блізкага сваяка або члена сямі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 9.1 Кодэксу РБ аб адміністратыўных правапарушэннях у выглядзе штрафу ці адміністратыўнага арышту.
– Бываюць моманты, калі чалавек аказваецца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Якое вырашэнне праблемы ў такім выпадку існуе на Петрыкаўшчыне?
– Бязвыхадных сітуацый не бывае. Можна звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання для аказання паслугі часовага прытулку шляхам размяшчэння ў “крызісным” пакоі. “Крызісны” пакой – спецыяльна абсталяванае памяшканне, забяспечанае асобным уваходам, абсталяванае неабходнай мэбляй і інвентаром, усім неабходным для пражывання дарослых і дзяцей. Паслугі часовага прытулку аказваюцца без спагнання платы ў форме тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання. Можна звярнуцца за дапамогай у аддзяленне комп-лекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэнні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Першамайская, 118а, альбо па нумары тэлефона “Даверу” 2-05-54. Мы выслухаем кожнага, падтрымаем і дапаможам прыняць неабходнае рашэнне! Акрамя таго, для такой катэгорыі людзей Цэнтр аказвае паслугу сацыяльнага патранату.
– Раскрыйце падрабязней, што ўключае ў сябе сацыяльны патранат?
– Мэта паслугі заключаецца ў комплексным суправаджэнні сям’і і ўключае такія мерапрыемствы, як арганізацыя сямейнага і індывідуальнага псіхалагічнага кансультавання, дапамога ў працаўладкаванні, садзейнічанне ў афармленні дакументаў для атрымання сацыяльных ільгот і гарантый, прадастаўленне неабходных сацыяльных паслуг, па прыцягненні членаў сям’і ў работу сямейных клубаў, заняткаў па інтарэсах. Спецыялісты цэнтра робяць усё магчымае, каб жыхары, якія звярнуліся да іх, разумелі: яны не засталіся адны са сваёй праблемай. У жыцці шмат чаго можна змяніць і пачаць спакойнае і ўпэўненае жыццё.
Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий