У бягучым годзе Петрыкаўскі ўчастак электрасувязі працягвае пераключэнне індывідуальнай жылой забудовы ў межах горада на сетку GPON.

Якія выгоды ў сувязі з гэтым атрымліваюць карыстальнікі паслугі, жыхары якіх вуліц у бліжэйшы час далучацца да GPON – пра гэта наш карэспандэнт пагутарыў з начальнікам Петрыкаўскага ўчастка электрасувязі Сяргеем Кебцам.

Бяспека з “Белтэлекам” у кожны дом

Па інфармацыі начальніка ўчастка электрасувязі, на сённяшні дзень у жыхароў больш за 500-т домаўладанняў па вуліцах: Я. Коласа, Ф. Скарыны, Сонечная, Палявая, Асенняя, Маякоўскага, Авангардная, Сустрэчная і іншых  ёсць магчымасць павялічыць хуткасць доступу ў сетку інтэрнэт, падключыўшы тарыфныя планы да 500 Мбіт за секунду.

– Нашыя кліенты могуць падключыць дадатковыя прыстаўкі да тэлебачання ZALA для таго, каб глядзець цікавыя ТВ-каналы і перадачы на некалькіх тэлевізарах. Многія жыхары названых вуліц ужо скарысталіся гэтай магчымасцю.

– Якія дадатковыя паслугі вы прапануеце абанентам GPON?

– У абанентаў GPON з’явіцца  магчымасць устанавіць камеры відэаназірання на свае дамы, каб быць упэўненымі ў захаванасці жылля і маёмасці. Мы ўсталёўваем відэакамеры ў доме ці на прылеглай тэрыторыі, а ўся інфармацыя захоўваецца на серверах “Белтэлекам”. Хачу таксама пазначыць, што абаненты могуць прагле-дзець відэа з усталяваных камер у любы зручны для іх час з любой мабільнай прылады практычна з любой кропкі зямнога шара. Для гэтага патрэбен толькі доступ у інтэрнэт.

– Каму ў першую чаргу вы раіце скарыстацца гэтай паслугай. І што трэба зрабіць, каб яе падключыць?

– Відэа з камер перадаецца без затрымак, гэта ўжо змаглі ацаніць як арганізацыі, так і многія жыхары нашага горада. Паслуга “Відэакантроль” дазваляе не толькі вырашаць пытанні бяспекі і захаванасці маёмасці, дзякуючы ёй можна прыглядаць за пажылымі сваякамі, за дзецьмі, якія застаюцца дома адны. Жыхары прыватнага сектара могуць пакінуць заяўку для падключэння паслугі “Відэакантроль” на сайце кампаніі або ў сэрвісным цэнтры Петрыкаўскага УЭС, па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца К. Маркса, 4. Таксама атрымаць кансультацыю па паслугах электрасувязі і пакінуць заяўку на падключэнне камер можна па нумары тэлефона 2-11-30.

– А як быць тым землякам, хто рады скарыстацца паслугай, аднак на чые вуліцы пакуль яшчэ не пракладзена валаконна-аптычная лінія сувязі?

– Пры адсутнасці ў абанента валаконна-аптычнай лініі сувязі спецыялістамі УЭС будзе разгледжана тэхнічная магчымасць будаўніцтва лініі ў індывідуальным парадку. Пры падключэнні паслугі “Відэакантроль” для новых абанентаў у прыватным сектары ўстаноўка і мантаж камер ажыццяўляюцца бясплатна. І яшчэ, абаненты, якія жадаюць падключыць паслугу “Відэакантроль” будуць пераключацца на GPON у першую чаргу.

Гутарыла Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о