На базе Петрыкаўскай раённай цэнтральнай бібліятэкі інспектарам па адміністра-цыйнай практыцы аддзела ДАІ Петрыкаўскага РАУС Дзмітрыям Прыходзькам і намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканама Наталляй Ходзькай была праве-дзена прафілактычная гутарка з актывістамі студ-атрада на тэму “Бяспека непаўналетніх – прыярытэт дарослых”. Днём раней з мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам дзяцей была праведзена сустрэча з вадзіцелямі, якія дапусцілі парушэнні правіл дарожнага руху.

Бяспека непаўналетніх – прыярытэт дарослыхУ час прафілактычнай гутарцы“Бяспека непаўналетніх – прыярытэт дарослых” былі абмеркаваны пытанні, якія тычацца здароўя і бяспекі падлеткаў: паводзіны на вадзе, дарожна-транспартныя здарэнні, правілы паводзін у інтэрнэце, што асабліва актуальна ў летні час, калі дзеці знаходзяцца на канікулах і маюць дастаткова вольнага часу.

Дзмітрый Прыходзька адзначыў, што за бягучы год у вобласці адбылося 19 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, так як зараз сталі папулярныя такія віды транспарту, як электрасамакаты, электраскутары. Часта дзеці бываюць няўважлівыя на пешаходных пераходах, што прыводзіць да трагічных наступстваў. Аднак нярэдкія і выпадкі, калі ў дарожна-транспартным здарэнні вінаваты і сам вадзіцель.

Была закранута і праблема, якая тычыцца наркотыкаў. “На жаль, моладзь не разумее, што жыццё ў чалавека адно, дык навошта марнаваць яго на тое, каб адбываць пакаранне?” – звярнуўся да непаўналетніх інспектар.

Наталля Ходзька нагадала пра правілы паводзін у інтэрнэце, бо нярэдка ахвярай махляроў становяцца дзеці, якіх, у сілу іх узросту, лёгка запалохаць.

“Вы самі нясеце за сябе адказнасць, бацькі павінны даць вам толькі прыклад.Ацэньваеце свае ўчынкі вы таксама самастойна”, – падвяла вынікі сустрэчы  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.

Спадзяемся, што сустрэча не прайшла дарэмна і падлеткі зразумеюць: перш чым нешта дрэннае зрабіць, трэба шмат разоў падумаць і задаць сабе пытанне: “А якія будуць вынікі маіх дзеянняў?”

Анастасія ФЕЛЬКІНА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о