На базе Петрыкаўскай раённай цэнтральнай бібліятэкі іспектарам па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ Петрыкаўскага РАУС Дзмітрыям Прыходзькам і намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталляй Ходзькай была праведзена прафілактычная беседа з актывістамі студатрада на тэму «Бяспека непаўналетніх — прыярытэт дарослых».
На мерапрыемстве былі разгледжаны пытанні, якія тычацца здароўя і бяспекі падлеткаў: паводзіны на вадзе, дарожна-транспартныя здарэнні, правілы паводзін у інтэрнэце, што асабліва актуальна ў летні час, так як дзеці знаходзяцца на канікулах і маюць шмат вольнага часу.
Оставить комментарий