Не першы тыдзень дарожны знак “Пешаходны пераход” на перакрыжаванні вуліц Лясная і Бумажкова ляжыць на ўзбочыне дарогі. Знік знак, і не заўважыў ніхто.
Тое, што гарызантальнае становішча знак зай-мае такі працяглы перыяд, сведчыць трава, што фактычна “хавае” яго ад старонняга вока. Аднак мы ўбачылі і звяртаем на гэта ўвагу дарожнікаў: знак неабходна вярнуць на месца, як і знак на перакрыжаванні вуліцы Рабочая з Бумажкова.
В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий