На базе РДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства – школьнікі ўстаноў адукацыі папоўнілі шэрагі акцябрат і піянераў Петрыкаўшчыны.
Уступленне ў акцябраты і піянеры – важная падзея ў жыцці кожнага вучня.
13 верасня навучэнцы ўстаноў адукацыі папоўнілі рады акцябрат і піянераў. У акцябраты ўступілі вучні з ДУА “Гімназія г. Петрыкава” і “Конкавіцкая сярэдняя школа”, у піянеры – вучні ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Петрыкава”, “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” і “Конкавіцкая сярэдняя школа”.
Пачэснымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Блінец, выконваючая абавязкі загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама Зінаіда Беламутава, загадчык сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама Яна Мамрова, першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ Дар’я Туравец.
З асаблівым хваляванннем і цікавасцю вучні атрымалі галоўныя атрыбуты члена БРПА – значкі і піянерскія гальштукі. Любіць радзіму, дапамагаць адзін аднаму, берагчы прыроду – вось некалькі пунктаў з клятвы, якая прагучала з вуснаў будучых акцябрат і піянераў.
Важнай часткай мерапрыемства стала прыняцце пяці вучняў другой гарадской школы ў рады БРСМ. Развітаўшыся з піянерскімі гальштукамі, школьнікі атрымалі значкі члена Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і паабяцалі быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, дапамагаць адзін аднаму і годна насіць ганаровае званне. З віншавальным словам выступіла Дар’я Туравец, якая пажадала вучням плённай працы, поспехаў і творчых адкрыццяў.
Чатыры творчыя нумары ад піянерскай дружыны Бабуніцкай сярэдняй школы і гарадскіх школ надалі мерапрыемству асаблівы святочны настрой.
У добры шлях!
Анастасія ФЕЛЬКІНА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий