Будучыня за моладдзю

0
312

Маладзёжны форум работнікаў дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” прайшоў на мінулым тыдні ў аграгарадку Ляскавічы. У рабоце форуму прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Будучыня за моладдзю

Работа з моладдзю заўсёды была ў прыярытэце дзяржавы.
– Размаўляць з моладдзю, чуць кожнага прадстаўніка маладога пакалення, накіроўваць іх і дапамагаць разбірацца ў складанасцях сучаснага свету, нюансах абранай прафесіі – асноўныя задачы для старэйшага пакалення.
Работа форуму “Моладзь і будучыня” пачалася з мітынгу каля памятнага для аграгарадка месца – помніка воінам-вызваліцелям.

Будучыня за моладдзю

Перад удзельнікамі форума выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоцце Святлана Швец, начальнік навуковага аддзела нацпарка “Прыпяцкі” Міхаіл Пасмурцаў.

Парламентарый, звяртаючыся да моладзі, засяродзіла ўвагу на важнасці вывучэння і захавання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
– Задача нашага пакалення – быць годнымі нашчадкамі сваіх гераічных прадзедаў і ніколі не забываць іх подзвіг. Перамога дасталася вельмі дарагой цаной. Кожны павінен зрабіць усё для таго, каб такое больш не паўтарылася. Мір у руках кожнага з нас. І сёння мы павінны быць разам, каб супрацьстаяць усім тым ідэалогіям, якія нясуць смерць і разбурэнні.

Пасля мітынгу ўдзельнікаў форуму – маладых спецыялістаў прыродаахоўнай установы і адзінаццацікласнікаў Ляскавіцкай сярэдняй школы – запрасілі да ўдзелу ў адкрытым дыялогу з прадстаўнікамі ўлады, грамадскіх арганізацый.

Перад прысутнымі з інфармацыяй пра адказнае стаўленне да гісторыі і сучаснасці роднай краіны, сумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, Год якасці, 30-годдзе інстытута Прэзідэнцтва выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ў сваім выступленні закранула тэму важнасці сямейных каштоўнасцяў для ўмацавання дзяржавы, спынілася на пытаннях інфармацыйнай бяспекі і гігіены, адказнасці маладых беларусаў за будучыню краіны, свядомага выбару на карысць суверэннай і квітнеючай Беларусі.

Будучыня за моладдзю– Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад актыўнасці, ініцыятывы, палітычнай і грамадзянскай адказнасці яе маладых грамадзян. І сёння вы – часцінка будучага нашага раёна, вобласці, краіны. Няхай першае працоўнае месца кожнага з вас стане добрай стартавай прыступкай у вялікім прафесійным росце, – адзначыла ў сваім выступленні Наталля Мікалаеўна.
Прысутныя на сустрэчы маладыя людзі скарысталіся магчымасцю і задалі пытанні спікерам мерапрыемства.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о