29 верасня танцавальны калектыў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “АкваМарын” быў узнагароджаны дыпломам першай ступені на адкрытым рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Адзінства”.

Больш, чым каманда

Днямі сустрэліся з Марынай Масло, кіраўніком танцавальнай групы “АкваМарын”, каб даведацца больш пра дзейнасць і жыццё калектыва ў цэлым.

– У цэнтр творчасці на працу харэографам я прыйшла ў 2015 годзе. Адразу ў танцавальную групу набрала маленькіх дзетак з розных школ, так як працую я ў дашкольным цэнтры. З дзеткамі мы рыхтуем танцавальныя нумары і па магчымасці ўдзельнічаем у розных конкурсах, як абласных, так і міжнародных. Калі вы актыўныя наведвальнікі гарадскіх і раённых свят, то заўсёды зможаце ўбачыць нашы творчыя нумары.

Больш, чым каманда

Вялікую падтрымку ў арганізацыі паездак на розныя віды конкурсаў нам аказвае аддзел адукацыі і дырэктар цэнтра творчасці Надзея  Слабадзянюк, бо ўсе касцюмы шыюцца ўласнымі сіламі ў цэнтры творчасці, таму без дапамогі нам было б цяжка ўдзельнічаць у такіх маштабных мерапрыемствах.

Вялікі дзякуй хацелася б сказаць бацькам, чые дзеткі з’яўляюцца ўдзельнікамі нашага танцавальнага калектыва. Важна мець падтрымку менавіта ад зацікаўленых у гэтай справе бацькоў, інакш і дзеткам будзе складана. Ведаеце, я нават і новых набораў у групы амаль і не раблю, з усімі удзельнікамі калектыва мы працуем разам ужо дастаткова доўга.

Калектыў цэнтра творчасці вельмі дружны, таму мы стараемся сумясціць нашы намаганні і зрабіць творчыя нумары ярчэйшымі і цікавейшымі. Цесна мы трымаем сувязь з педагогам па вакалу Жаннай Пінчук і часта стараемся зрабіць сумесныя нумары. Атрымліваецца цудоўная калектыўная праца.

Не магу сказаць, што мы проста танцавальны калектыў, мы сталі сапраўднай вялікай сям’ёй. Разам у нас усё атрымліваецца, мы не плануем спыняцца. Далей – больш.

Люблю народныя танцы, пагэтаму асноўным накірункам выбрала для сябе менавіта народныя, народна-сцэнічныя танцы, прывіваю гэту любоў дзецям дашкольнага ўзросту.

Лічу, што цэнтр творчасці робіць вялікую і патрэбную справу. Мы даем магчымасць развівацца ў розных накірунках дзеткам і дарослым.

Анастасія ФЕЛЬКІНА. Фота з архіва Цэнтра творчасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о