Разам са жнівом сельгаспрадпрыемствы займаюцца нарыхтоўкай кармоў – наспеў час для другога ўкосу траў. Мы наведаліся на палеткі і пагутарылі з механізатарамі і дырэктарам ААТ “Курыцічы” пра сельскагаспадарчыя работы, планы і поспехі.

Кіраўнік гаспадаркі Мікалай Сялюк тэрмінова ўвёў у курс справы: “У планах прадпрыемства нарыхтаваць 794 тоны сена, з якіх ужо скошана 485 тон. Выкананы аб’ём нарыхтоўкі мог бы быць большым, але ў час першай касьбы траў надвор’е дыктавала нам свае ўмовы: у красавіку-маі былі даволі халодныя ночы. Затое зараз абставіны спрыяюць, што дазваляе інтэнсіўна дабраць па планавых паказчыках.
Што да сенажу, то ў нашых планах нарыхтаваць каля 8 тысяч тон – 6 тысяч тон, а гэта 75 % ад запланаванага, мы ўжо сабралі. Калі казаць пра кармавую базу ўвогуле, то ёсць падставы спадзявацца і на добры ўраджай кукурузы, таму праблемы ў забеспячэнні нашага пагалоўя кармамі мы не бачым – плануем мець як мінімум 1,5-гадавы запас, не меншы за мінулы год”.

“Без кармоў не застанемся!”

Мы прыпыняемся на пашы з паўночнага боку ад аграгарадка Курыцічы, дзе шчыруюць механізатары Мікалай Картыннік і Генадзь Чарнобылец. Праз некалькі хвілін я рухам рукі прашу прыпыніцца трактарыста, што варушыць сена і складае яго ў валок. З машыны выходзіць Мікалай Віктаравіч (на фота), акідвае руплівым вокам сенажаць. У поглядзе яго ледзь заўважаюцца свойскае задавальненне і сціплы гонар ад праробленай працы, тым больш, што мужчына як раз і быў папярэдне заняты на касьбе.

– За дзень рыхтую сена для будучага прэсавання недзе на 40-45 гектарах плошчы. Балазе, зараз травамі мы багатыя. Не падводзіць і мой “жалезны конь” – “Беларус-восемдзесят двойка. Яго давялося істотна падрыхтаваць да палявых работ, але і вынік пільнага догляду належны – працуем без паломак і няспраўнасцяў. Няхай яму ўжо і 14-ты год, але масла рухавік амаль не бярэ, нібы новы, – дзеліцца надзённымі клопатамі механізатар.

Мужчына распавёў, што ў гаспадарку роднага населенага пункта ўладкаваўся адразу пасля школы, напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Але з цягам часу перайшоў у іншую сельскагаспадарчую арганізацыю, затым працаваў качагарам у школе і нарэшце зноў вярнуўся ў ААТ “Курыцічы”. “Прычына простая – заробкі ў свой час значна ўпалі. Затое зараз аплата працы належная. Апрача гэтага і калектыў у нас зладжаны і адчуваецца чулае стаўленне кіраўніцтва. Карацей, усё добра, адзінае чаго чакаю – часу, каб хоць крыху адпачыць”, – з усмешкай адзначае Мікалай Віктаравіч.

“Без кармоў не застанемся!”

Поруч шчыруе на прэсаванні сена Генадзь Чарнобылец. За дзень, па словах аграрыя, атрымліваецца недзе ад 150-ці цюкоў, што ў пераліку на пасяўную плошчу – каля 20-ці гектараў. “Без кармоў дакладна не застанемся, толькі б надвор’е не падвяло, каб не менш удалай была і трэцяя касьба”.

У гаспадарцы Генадзь Сцяпанавіч працуе бесперапынна ўжо 45 гадоў, з 17-гадовага ўзросту. “Прайшоў час, і трэба было ўжо майму сыну вызначацца з выбарам прафесіі. Ён вырашыў пайсці па маім шляху. Я спачатку пачаў яго пераконваць: “Мо б ты, Руслан, пашукаў больш лёгкага хлеба, сам жа ведаеш, якой працай зарабляюцца грошы хлебароба…”. Сын падумаў, але прыняў сваё рашэнне і зараз мы працуем разам. Толькі потым усвядоміў, што інакш, пэўна, і не павінна быць, бо і я ў юнацтве пайшоў шляхам сваіх продкаў – шляхам чалавека зямлі. Бацька, дзядзька і больш сталыя родныя працавалі тут, на гэтых палетках.

трымаўся годны механізатар і я ганаруся яго поспехамі. Вядома, дапамагаем адзін аднаму з тэхнікай, як і мае быць. Здаецца, ужо і 16-гадовы ўнук збіраецца навучацца на механізатара. Атрымліваецца, як то кажуць, сапраўдная дынастыя”, – усміхаецца Генадзь Чарнобылец

.
МТЗ-1221 працаўніка палеткаў мае сваё прозвішча, гаспадар называе яго не інакш, як Стары. Не складана здагадацца, што трактар паважанага ўзросту – прайшло ўжо два дзясяткі гадоў, як машына сышла з канвееру. Але вадзіцель успрымае перспектыву перасесці на новы транспартны сродак з уласцівым гаспадарскім поглядам: “Я б, пэўна, ад прапановы абмовіўся. Чаму? Бо Стары працуе як гадзіннік. Тут кожны вузел, кожны вінцік прайшлі праз мае рукі і я сам адказваю за належную работу сваёй машыны”, – пераконвае мужчына.

Дырэктар ААТ “Курыцічы” таксама адзначае: “Пэўна, наш трактарны парк самы “ўзроставы” сярод гаспадарак Петрыкаўшчыны. Безумоўна, мы маем планы па паступовым яго абнаўленні. Але варта заўважыць, што і на старой па вытворчых мерках тэхніцы нашыя механізатары належна спраўляюцца з даведзенымі задачамі, бо гэта кемлівыя спецыялісты. Іх вопыт, веданне зямлі каштоўныя не толькі ў асабістым маштабе, але і ў маштабе прадпрыемства. Таму я заўсёды раюся з нашымі працаўнікамі палёў у час планавання работ дзеля карысці нашай агульнай справы”, – рэзюмаваў кіраўнік ААТ “Курыцічы” Мікалай Сялюк.

“Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!” “Без кармоў не застанемся!”

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о