Беспакаранасць ці занядбанасць?

0
379

Беспакаранасць ці занядбанасць?Вуліца Дружбы, што ў райцэнтры, вылучаецца прыгожымі новымі дамамі, зручнымі дварамі, дзе знаходзяцца цудоўна абсталяваныя сучасныя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.

Завітала на адну з такіх пляцовак каля дамоў №39-41.
Была непрыемна ўражана: цудоўныя пафарбаваныя фасады дамоў хаваюць за сабой недагледжаную дзіцячую пляцоўку.
Каля гульнявога абсталявання не хапае некалькі дарожных плітак, што можа прывесці да траўмы дзяцей. Тэрыторыя выглядае не вельмі прывабна.
Далей больш: сетка вакол баскетбольнай пляцоўкі часткова адсутнічае, уверсе адна з іх трымаецца на чэсным слове і паграджае ўпасці.
Я сустрэла маладую матулю з каляскай, якая расказала, што так, тут гуляюць дзеці. У некаторых з іх адна забава – як адламаць сетку, адкруціць нешта, пашкодзіць. Калі ім робіш заўвагу, яны супыняюцца, а як толькі за табой зачыніліся дзверы ў пад’езд, працягваюць сваю справу.
Супрацоўнікі камунальнай службы ўжо рамантавалі агароджу баскетбольнай пляцоўкі, але хапіла не на доўга. Хоць ахоўніка прыстаўляй.
На доме заўважыла відэакамеру. Можа, калі існуе такая праблема, вылічыць шкоднікаў і пакараць бацькоў рублём?
А агароджу і пакрыццё пляцоўкі трэба прывесці ў парадак. Ёсць і іншыя дзеці, якім цікава гуляць на прыгожай пляцоўцы.

Т. МІХАЛАВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о