“Белтэлекам” – не толькі сувязь

0
970

“Белтэлекам” – не толькі сувязьОптавалакно, высокія хуткасці Інтэрнэту, “Відэакантроль”: як “Белтэлекам” развівае сувязь у Петрыкаўскім раёне.

Пра перспектывы развіцця паслуг сувязі ў Петрыкаўскім раёне карэспандэнту “ПН” расказаў начальнік Петрыкаўскага вузла электрасувязі Сяргей Кебец.

– Сяргей Іванавіч, што новага ў сферы паслуг сувязі ў Петрыкаўскім раёне?
– Галоўная навіна – гэта маштабнае развіццё оптавалакновай інфраструктуры ў раёне, якое напрамую закране і палепшыць жыццё кожнага абанента. Ужо зараз на Петрыкаўшчыне ідзе актыўная праца: аптычны кабель пракладваецца да кожнага домаўладання, што неўзабаве дазволіць усім жадаючым падлучаць Інтэрнэт на хуткасці да 500 Мбіт/с у складзе пакетаў паслуг “ЯСНА”, дадатковыя прыстаўкі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, іншыя паслугі і сэрвісы.

– Колькі будзе каштаваць пераход на оптавалаконную сувязь для абанентаў?
– Прыемна, што ўсе выдаткі на гэты тэхналагічны пераход, у тым ліку замену абсталявання і пракладку кабеля, кампанія бярэ на сябе.

– Як вядуцца работы ў дадзеным напрамку?
– Развіццё сетак сувязі ідзе высокімі тэмпамі. На дадзены момант оптавалакном ужо цалкам ахоплены ўвесь шматкватэрны сектар Петрыкава. Наступная задача – да канца 2026 года падключыць і ўвесь прыватны сектар горада. Не застаюцца па-за ўвагай і жыхары раёна: актыўныя работы вядуцца ў населеных пунктах Капаткевічы, Ляскавічы, Пціч і Мышанка, дзе пераключэнне абанентаў на сучасныя лініі плануецца завяршыць таксама на працягу наступнага года.

– Ці зацікаўлены абаненты ў новых паслугах, і якая з іх больш запатрабаваная?
– Жыхары Петрыкава і раёна актыўна выкарыстоўваюць новыя магчымасці. Напрыклад, з прыходам оптавалакна стала вельмі запатрабаванай паслуга “Відэакантроль”. Устаноўка камер відэакантролю дазваляе дыстанцыйна кантраляваць маёмасць, дом або кватэру з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у сетку Інтэрнэт.
Гэтая паслуга ўжо знайшла сваіх прыхільнікаў: у раёне ўсталявана больш за 700 такіх камер.

– Што акрамя тэхналагічнага развіцця сувязі ваша арганізацыя прапануе абанентам?
– Паралельна з тэхналагічным развіццём “Белтэлекам” клапоціцца і пра паўсядзённыя патрэбы сваіх кліентаў. Асабліва актуальна гэта напярэдадні навагодніх свят, калі пытанне выбару падарункаў становіцца асабліва вострым. У офіс продажаў “Белтэлекам” у горадзе Петрыкаве паступіла вялікая партыя сучаснай тэхнікі: ад смартфонаў да пральных машын.

– Але ж такая тэхніка каштуе не танна, не кожны можа сабе гэта дазволіць. Як вырашыць гэта пытанне?
– Усю тэхніку можна набыць у зручную растэрміноўку, без першапачатковага ўзносу, без удзелу банкаў, з даступнымі штомесячнымі плацяжамі.

– Дзе можна больш падрабязна даведацца пра дзейнасць “Белтэлекам”?
– Каб заўсёды быць у курсе акцый, навінак паслуг і сэрвісаў, сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках. Самую аператыўную інфармацыю мы публікуем у нашых афіцыйных сацсетках: Тэлеграм і Instagram.

– Мы заўсёды гатовы дапамагчы вам у офісе продажаў “Белтэлекам” у Петрыкаве ці па нумары тэлефона 2-11-30 у працоўныя дні, па нумары 123 (кругласутачна).

Гутарыла Надзея Сігай.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о