Каб адпускны сезон не быў азмрочаны, супрацоўнікі аддзела прымусовага спагнання раяць загадзя да выезду за межы Рэспублікі Беларусь правяраць інфармацыю аб наяўнасці ўзбуджаных выканаўчых вядзеннях і аб прынятых мерах па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента.
Пад забарону перасячэння мяжы трапляюць даўжнікі, якія не жадаюць выконваць патрабаванні выканаўчага дакумента або ўхіляюцца ад іх выканання – суд у такім выпадку па заяве спагнанніка або прадстаўленні судовага выканаўца можа часова абмежаваць яго права пакінуць Беларусь.
Часта такая непрыемная сітуацыя адбываецца прама на мяжы, калі супрацоўнік пагранічнай службы паведамляе пасажыру пра немагчымасць выезду за межы краіны. У такім выпадку парушаюцца планы на адпачынак не толькі ў даўжніка, але і членаў яго сям’і.
Каб не сапсаваць адпачынак, лепш загадзя высветліць, ці не з’яўляецеся вы даўжніком. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Рэестр даўжнікоў па выканаўчых вытворчасцям, дзе можна атрымаць неабходныя звесткі Таксама можна атрымаць інфармацыю па нумары тэлефона гарачай лініі аддзела прымусовага выканання Петрыкаўскага раёна 8-02350-5-43-48.
У адпаведнасці з артыкулам 60 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года № 439-3 “Аб выканаўчым вядзенні” да мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента адносяцца:
– арышт наяўных грашовых сродкаў і (або) іншай маёмасці даўжніка, якія прыналежаць яму і знаходзяцца ў яго і (або) трэціх асоб;
– арышт грашовых сродкаў і (або) іншай маёмасці даўжніка, якія знаходзяцца на яго банкаўскіх рахунках, ва ўкладах (дэпазітах) або на захоўванні ў банках і (або) нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, электронных грошай;
– вопіс і (або) адабранне маёмасці даўжніка, якая знаходзіцца ў яго і (або) трэціх асоб, перадача гэтай маёмасці на захоўванне ў парадку, устаноўленым артыкулам 89 гэтага Закона;
– забарона даўжніку здзяйсняць пэўныя дзеянні, якія перашка-джаюць выкананню выканаўчага дакумента;
– забарона даўжніку карыстацца прыналежнай яму маёмасцю або устанаўленне межаў карыстання гэтай маёмасцю;
– забарона іншым асобам здзяйсняць пэўныя дзеянні, якія перашкаджаюць выкананню выканаўчага дакумента, перадаваць маёмасць даўжніку або выконваць іншыя абавязацельствы ў дачыненні да гэтага даўжніка;
– часовае абмежаванне права даўжніка – грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, службовых асоб даўжніка юрыдычнай асобы на выезд з Рэспублікі Беларусь, на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілавата, правы на паляванне, за выключэннем выпадкаў, калі карыстанне ўказанымі правамі неабходна даўжніку ў сувязі з інваліднасцю або ў якасці адзінага сродка атрымання даходу;
– часовае абмежаванне даўжніка – грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях;
– іншыя меры, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Для забеспячэння выканання выканаўчага дакумента можа быць прынята адначасова некалькі мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента.
Пры гэтым уся інфармацыя мае даведачны характар, яе лепш удакладніць у органах прымусовага выканання.
Пагасіць запазычанасць, калі яна ёсць, можна з дапамогай АРІП, праз інфакіёск, банкамат, інтэрнэт-банкінг, у аддзяленні банка.
Уладзімір АСКЕРКА, начальнік аддзела
прымусовага выканання Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий