Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні падтрымаў прапанову аб бязвізе для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў пры ўездзе ў нашу краіну праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску.
Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, змогуць стаць турыстамі нашай краіны, таксама перамяшчацца транзітам у трэція краіны, за выключэннем Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і праз авіяцыйныя пункты пропуску. З 2022 года такія ўмовы дзейнічалі толькі для грамадзян Літвы, Латвіі, Польшчы. Цяпер карыстацца такой магчымасцю зможа куды больш замежнікаў. Усё гэта адбываецца на фоне закрыцця межаў з суседнімі заходнімі краінамі. Несумненна, увядзенне бязвізавага рэжыму – гэта прадуманы крок Беларусі з разлікам на будучыню. Калі мяжу закрываюць краіны з невялікай колькасцю насельніцтва – гэта палітыка на разбурэнне: нават у палітычнай барацьбе, заўсёды ў прыярытэце павінны знаходзяцца эканамічныя інтарэсы. Узяць, напрыклад, Літву, Латвію, Польшчу. Колькі, у гэтыя некалі дружалюбныя да нас краіны, ездзіла нашых суайчыннікаў? А якія транзітныя патокі ішлі праз дзяржавы? І што зараз атрымалася ў выніку недальнабачнай палітыкі кіраўнікоў гэтых краін. Сёння на іх мяжы стаяць у шматкіламетровай чарзе грузавыя фуры, уезд легкавога транспарту ўвогуле забаронены.
На прыняцце рашэння аб бязвізавым рэжыме з боку нашай краіны несумненна паўплываў папярэдні вопыт Беларусі. С пачатку 2024 года Беларусь наведалі ў бязвізавым рэжыме больш за 116 тысяч жыхароў Еўрапейскага саюза і больш за 916 тысяч іншаземцаў. Многія з да-дзенай катэгорыі выкарыстоўвалі максімальны тэрмін знаходжання ў нашай краіне згодна з умовамі – усе 30 дзён. За гэты час замежнікі мелі магчымасць аб’ездзіць усю Беларусь, адпачыць, пазнаёміцца з нацыянальным каларытам. Як бачым – толькі плюсы ў такой узважанай палітыцы нашага Міністэрства замежных спраў. І вельмі правільна, што кіраўнік дзяржавы чарговы раз падтрымаў гэту ініцыятыву. Не дзіўна і тое, што такое рашэнне беларускіх уладаў простыя жыхары Літвы, Латвіі і Польшчы ўспрынялі на “ўра”. Шмат у каго ў Беларусі жывуць сваякі, сябры. Не сакрэт, што суседзі не супраць набыць і беларускія тавары, якія карыстаюцца попытам за іх асартымент і якасць. Несумненна, дадзенае рашэнне – гэта дэманстрацыя абсалютнай адкрытасці, міралюбнасці і добрасуседства нашай краіны. Я ўпэўнена, што колькасць жадаючых пабываць у нашай краіне павялічыцца ў разы. Бо Беларусь – краіна з прыязнымі людзьмі, стабільнай эканомікай, цікавай гісторыяй, зямля, дзе адчуваеш сябе бяспечна і камфортна.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий