Беларусь – утульны, гасцінны дом

0
316

Беларусь – утульны, гасцінны домСтаршыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер на мінулым тыдні сустрэўся з жыхарамі Муляраўскага сельскага Савета.
Віталій Уладзімравіч адзначыў, што за апошнія 30 гадоў беларусам удалося стварыць выяву нашай рэспублікі – спакойнай і ціхай гавані, дзе жывуць міралюбівыя, прыгожыя, працавітыя людзі. Гэта ўтульны, гасцінны дом для самых розных людзей, у якім заўсёды абагрэюць і накормяць, калі ты прыйшоў з мірам.
Беларусь – гэта краіна, з тэрыторыі якой і ад народа якой ніколі не зыходзілі агрэсія, гвалт або варожасць. І адначасова наша зямля – партызанская Рэспубліка, якая стаіць да смерці за свабоду і незалежнасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі плячом да пляча з нашымі бацькамі і дзядамі змагаліся прадстаўнікі амаль 70 нацыянальнасцяў, усімі сіламі набліжаючы Вялікую Перамогу. Як сотні гадоў таму, так і сёння наша зямля адкрыта для тых, хто прыходзіць з чыстымі намерамі. У нас у краіне аб людзях судзяць па чалавечых якасцях, а не па нацыянальнай прыналежнасці ці рэлігійных перакананнях.
Але мір і згода не ўзнікаюць самі па сабе, гэта не падарунак лёсу. Гэта вынік агульных намаганняў грамадства, дзяржавы, кожнага з нас.
– Пагэтаму важна нам зрабіць правільны крок на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца зусім хутка. Мы, народ Рэспублікі Беларусь, выбіраем свайго кіраўніка, таго, хто будзе абараняць нашы інтарэсы, гарантаваць выкананне кожнага з нашых правоў. Таго, хто гарантуе, што мы будзем жыць у вольнай і незалежнай краіне, спакойна выхоўваць сваіх дзяцей і не баяцца за іх будучыню. Таго, хто гарантуе нам мір на нашай роднай зямлі, – адзначыў прадстаўнік улады.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о