Дзень Незалежнасці – асаблівае свята, якое знаходзіць водгук у душы кожнага беларуса. У гэты дзень адны ўспамінаюць гераізм родных, якія абаранілі нашу незалежнасць, іншыя разважаюць аб тым, што адбываецца сёння. Гэта час спыніцца і задумацца аб гістарычным шляху і выбары нашага народа, аб яго сімвалах і каштоўнасцях.

Толькі прайшоўшы праз нягоды, можна зразумець, якое жыццё мы маем. Літаральна яшчэ 80 з лішкам годоў таму наша зямля ляжала ў руінах і папялішчах самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя. Гэта страшна, калі разбураецца звыклы размераны ўклад жыцця. Гэта шчасце – жыць у спакойнай і незалежнай краіне. Кожны беларус павінен ведаць, каму гэтым абавязаны – салдатам Перамогі. Нашым папярэднікам крывёй і мужнасцю ўдалося выстаяць навалу, каб паўстала новая маладая Беларусь, поўная жыццядзейных сіл. Абавязак кожнага з нас – ушаноўваць памяць загінуўшых байцоў, партызан, вязняў лагераў. Прыйсці на іх магілы разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі і хвілінай маўчання выказаць сваю павагу перад іх подзвігам.
3 ліпеня – менавіта наша беларускае свята, якое дэманструе: мы маем сваю пазіцыю, працуем на сябе і бачым вынікі гэтай працы, выбіраем развіццё, а не знішчэнне. Мне здаецца, зараз той самы гістарычны момант, які паказвае, што ў нас годнае жыццё, і ўсе спробы памяняць яго асуджаныя на правал. Змяняць тое, што мы маем, на невядомае будучыню – не тое, што трэба нам і нашым дзецям.
Дзень Незалежнасці – яшчэ і гарант развіцця краіны. Дзякуючы самастойнасці, беларусы будуюць уласную дзяржаву па сваім меркаванні, абапіраючыся на ўнутраную палітычную і эканамічную аснову. Наша рэспубліка на працягу многіх гадоў забяспечвае сябе ўсім неабходным для жыцця. Сёння наша краіна ў пары свайго эканамічнага, духоўнага і палітычнага росквіту. Беларусы пачутыя ў цэлым свеце Прытрымліваючыся міралюбівай пазіцыі, мы стукаем у дзверы да суседзяў, далёкіх нашых сяброў з самым міралюбным пасылам – зычым усяму свету дабрабыту. Мы за шчасце, братэрства і роўнасць для ўсіх.
Але, на жаль, ёсць і тыя, асабліва адкуль прыходзілі папярэднія войны, хто хоча ўчыніць новую пагрозу над нашай краінай. Адчуваем, што вабяць іх нашы нацыянальныя і эканамічныя скарбы, не па душы той лад, які наш народ выбраў. Яны хочуць прыбраць у свае рукі і падзяліць паміж сабой здабытае потам і крывёю нашага народа, трымаючы нас, як марылі 80 год назад фашысты, у няволі і рабскіх умовах існавання. Але разуменне таго, што страта Айчыны – самае непапраўнае і недаравальнае, утрымае нас на паверхні гісторыі. Мы ніколі не канем у вечнасць, калі будзем мацаваць нацыянальную еднасць і верыць у свае сілы.
Заўтра – значны дзень для нашай краіны. Нас чарговы раз будзе перапаўняе гонар за нашу дзяржаву, за тое, што Беларусь на карце свету – самастойная краіна. Менавіта такія пачуцці надаюць сіл, дапамагаюць жыць і працаваць, разумець каштоўнасць таго, што ў нас ёсць.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о