Беларусь – краіна міру і згоды

0
352

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер днямі сустрэўся з прадстаўнікамі дэпутацкага корпусу і жыхарамі гарадскога пасёлка Капаткевічы.

Асноўная тэма сустрэчы, прапанаваная старшынёй райсавета для разгляду і абмеркавання – “Беларусь – краіна міру і згоды”.
У пачатку адкрытага дыялогу прадстаўнік улады засяродзіў увагу прысутных на тым, што мір – аснова жыцця, развіцця і працвітання, падрабязна спыніўся на тым, з чаго ж ён складаецца, чым вызначаецца, на якія складнікі гэтага найважнейшага паняцця трэба нам усім сёння звяртаць увагу.
– Наша дзяржава на працягу ўсяго часу свайго існавання ніколі не была ініцыятарам канфліктаў, наадварот, яна не раз станавілася пляцоўкай для мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, – адзначыў Віталій Уладзіміравіч.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня райсавета пазначыў, што, нягледзячы на рознага роду санкцыі, наша краіна працягвае развівацца, жыць і працаваць, дабіваючыся даволі значных поспехаў не толькі ва ўнутранай палітыцы, эканоміцы, але і знешняй.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна расказаў аб сістэмнай рабоце Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі па ўмацаванні іміджу Беларусі сярод замежных партнёраў, якіх за апошні час у нас значна прыбавілася. Спікер на прыкладах іншых дзяржаў, якія апынуліся дзякуючы навязванню свайго светапогляду краінамі так званага заходняга блоку ў віхуры рэвалюцый, войнаў, расказаў, да чаго прыводзіць гвалтоўная дэмакратызацыя грамадства. Некалі вельмі багатыя эканомікі Лівіі, Ірака, Сірыі, Украіны і некаторыя іншыя ператварыліся ў галечу са шматлікімі бежанцамі, няшчаснымі і абяздоленымі людзьмі. Мадэль заходняй дэмакратыі не ўсюды спрацоўвае. Яна не падыходзіць да мадэляў з устойлівым менталітэтам народа, сваімі духоўнымі, жыццёвымі каштоўнасцямі. Ды і аднапалярны свет ужо не можа існаваць. На палітычнай карце свету з’явіліся краіны, якія сталі заяўляць пра сябе на поўны голас. І іх меркаванні немагчыма ўжо ігнараваць. Нават меркаванні маленькай Беларусі маюць значную вагу. Усё гэта дзякуючы дальнабачнай, мудрай і памяркоўнай палітыцы Лідара нашай дзяржавы.
Старшыня райсавета таксама адзначыў, што наперадзе яшчэ вельмі многа спраў, якія павінны стаць надзейным падмуркам для заваявання яшчэ большай рэпутацыі для нашай дзяржавы, павышэння эканамічнай стабільнасці кожнага прадпрыемства і дабрабыту кожнай беларускай сям’і.
Не абмінулі ўдзельнікі сустрэчы і тэму электаральнай кампаніі. Віталій Уладзіміравіч абмеркаваў з прысутнымі важнасць выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня.
– Хутка адбудзецца галоўная палітычная падзея пяцігоддзя – выбары Прэзідэнта краіны. Правесці яе трэба на вышэйшым узроўні. Знешнія сілы, магчыма, паспрабуюць перашкодзіць гэта зрабіць. Але беларускі народ мудры, разумее, у чым наша моц і праўда.
Затым прадстаўнік улады адказаў на пытанні прысутных.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о